Чыгунка

Мы пастаўляем калій па чыгунцы, выкарыстоўваючы спецыялізаваныя вагоны-хоперы (мінералавозы і збожжавозы) – пераважна ўласнага парку ААТ “Беларуськалій”, які налічвае каля 4000 вагонаў і пастаянна абнаўляецца. Уласныя вагоны – азначаюць аператыўнасць і мабільнасць у пастаўках, а перавозка аднаго тыпу прадукту гарантуе высокую чысціню грузу.

ТРАНСПОРТИРОВКА С ПОМОЩЬЮ ЖД

Па чыгунцы на ўмовах DAF/DAP спажыўцу тавар пастаўляецца ў такія краіны, як Польша, Украіна, Літва, Латвія, РФ (уключаючы Калінінградскую вобласць), Славакія, Венгрыя, Румынія, Чэхія, Малдова, Казахстан, Азербайджан і ў іншыя, суседнія да межаў РБ/Украіна/Польшча/РФ краіны. Тэрміны дастаўкі да межаў РБ складаюць усяго 1-2 дні.

Маючы розныя тыпы вагонаў у сваім парку, ААТ “Беларуськалій” можа рэагаваць на адмысловыя запыты пакупнікоў у залежнасці ад тэхналагічных асаблівасцяў у пунктах выгрузкі на станцыях прызначэння. А кароткі тэрмін прахождання таварам шляху захоўвае яго сыпкасць і іншыя паказальнікі якасці.

Для пагрузкі на судны калій дастаўляецца ў порты пераважна ў мінералавозах, з максімальнай умяшчальнасцю каля 70 мт. Тэрміны пастаўкі да Клайпеды – каля 1,5 сутак, да Нікалаева – каля 3-х сутак. Мы перавозім калій поўным чыгуначным саставам, за кошт чаго і рух вагонаў па тэрыторыях краін, і іх вяртанне праходзіць хутка і бесперашкодна. Кароткае плячо дастаўкі дазваляе аператыўна рэагаваць на змены ў портах пагрузкі, павялічыць або знізіць тэмпы дастаўкі ў залежнасці ад сітуацыі са складамі і падыходамі цеплаходаў.

4000

вагонаў

DAF/DAL

Пры дастаўцы чыгункай