Нам – 10 год!
13 верасня 2023 г. ААТ «Беларуская калійная кампанія» – адзін з найбуйнейшых экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце – святкуе сваё 10-годдзе.
Усе гэтыя гады былі насычаныя на падзеі, поўныя адкрыццяў і новага досведу. Усе гэтыя гады місія нашай кампаніі на сусветным рынку заставалася нязменнай – усяляк спрыяць актывізацыі дыялогу паміж спажыўцамі і вытворцамі калійных угнаенняў з мэтай забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі, бо роля калію і калійных угнаенняў у гэтым працэсе вялікая і шматгранная: ён патрэбен усім раслінам, мікраарганізмам, жывёлам і чалавеку.
Пры падтрымцы і ў супрацы з вытворцам беларускіх калійных угнаенняў – ААТ «Беларуськалій» – БКК упэўнена і планамерна ідзе да павелічэння долі беларускага калію ў сусветным экспарце гэтага тавару.
Баланс, гармонія, стабільнае і ўстойлівае развіццё бізнес-працэсаў – гэта тыя прынцыпы, на якіх трымаецца поспех Беларускай калійнай кампаніі. Паважлівае стаўленне да пакупніка, гатоўнасць задаволіць попыт у любых аб'ёмах (ад 1 кантэйнера да сотні тысяч тон) – вось нашыя прылады. Штодня, штогадзінна мы працуем над сабой. Аптымізуем лагістыку, развіваем сетку продажаў, умацоўваем сувязі з нашымі партнёрамі, адсочваем змены ў рынкавым атачэнні, навучаемся і развіваемся.
Новы час дыктуе новыя правілы і новыя выклікі… Мы не спыняемся! Ідзем наперад з годнасцю і гонарам, ствараючы сучаснасць, захоўваючы найлепшыя традыцыі і набываючы новы досвед.
Мы дзякуем усім нашым калегам, партнёрам, сябрам ва ўсім свеце за надзейную супрацу і выражаем упэўненасць у яе далейшым развіцці і ўмацаванні!