Кантакты

Створаная ў 2013 годзе, Беларуская калійная кампанія сёння зарэкамендавала сябе як флагман сусветнага рынку калію. БКК пастаўляе калійныя ўгнаенні самай высокай якасці амаль у 140 краін свету.

Кантакты

Беларуская калійная кампанія з’яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў у свеце і мае развітую сетку регіянальных прадстаўніцтваў і даччыных кампаній.

Гандлёвымі аперацыямі ў розных регіёнах свету кіруе галаўны офіс, які знаходзіцца ў Мінску (Рэспубліка Беларусь). Замежныя офісы кампаніі ў Бразіліі (г. Курытыба), Індыі (г. Нью-Дэлі), Малайзіі (г. Куала-Лумпур) і Кітаі (г. Пекін) рэгулююць пастаўкі беларускага калію ў сваіх рэгіёнах.

Такая структура садзейнічае максімальнаму ахопу рынкаў збыту ў асноўных геаграфічных рэгіёнах свету, “набліжэнню” кампаніі да канчатковых спажыўцоў, хуткай рэакцыі на змяненне палітычнай і эканамічнай кан’юнктуры.

Кожны рэгіён мае свае кліматычныя, сельскагаспадарчыя і эканамічныя асаблівасці, свой каляндар ураджаю і нюансы вытворчых працэсаў. Усё гэта мы нязменна ўлічваем у арганізацыі паставак і камерцыйнай дзейнасці. Разуменне эканамічных працэсаў регіёну і спажывецкіх пераваг, павага да нацыянальных традыцый, увага да дэталяў і адказны падыход – вось тыя фактары, якія дапамагаюць нам ва ўсіх кутках свету захоўваць рэпутацыю надзейнага і эфектыўнага пастаўшчыка калію.