Адзін з самых моцных бакоў БКК – гэта лагістыка. Разам з усімі ўдзельнікамі лагістычнага ланцужку – вытворцамі, чыгункай, портамі, перавалачнымі тэрміналамі і суднаўладальнікамі – мы забяспечваем бесперабойную дастаўку ўгнаенняў нашым пакупнікам.
За гады нашай працы на рынку мы паставілі беларускі калій амаль у 140 краін свету і працягваем засвойваць новыя рынкі. Наша галоўная задача – даставіць груз своечасова, у належнай якасці і зручным для заказчыка спосабам. А для гэтага нашыя схемы паставак павінны быць гнуткімі, эфектыўнымі і кантралюемымі.
Своечасовасць
Якасна і своечасова вырашаць усе задачы, звязаныя с пастаўкамі калійных угнаенняў, дапамагаюць нам нашыя партнёры. Перш за ўсе, гэта вытворца прадукцыі, якая пастаўляецца, - ААТ “Беларуськалій”, а таксама суднаўладальнікі і кантэйнерныя лініі, брокеры, агенты, стывідоры ў портах пагрузкі і выгрузкі, экспедытары і інспекцыйныя кампаніі, мытныя брокеры, страхавыя кампаніі. З усімі мы знходзімся ў пастаянным кантакце і разам трымаем руку на пульсе нашых адгрузак. Беларускі калій пастаўляецца трыма асноўнымі шляхамі: па чыгунцы да станцыі прызначэння, па моры на сухагрузах навалам і ў кантэйнерах да портоў прызначэння.
Маштаб
140
Пастаўкі больш
чым 140 краін
80%
Паставак водным
транспартам
1 млн т
Змяшчальнасць
складоў
Стабільнасць і рытмічнасць паставак беларускага калію забяспечваецца наладжанай лагістычнай сістэмай, дзе ў адзінай звязцы функцыянуюць звёны экспартнага ланцуга: вытворца, прадавец, чыгункі, стывідор, суднавы агент, брокер, суднаўладальнік і пакупнік.
Дастаўка тавару БКК ажыццяўляецца трыма асноўнымі шляхамі: па чыгунцы непасрэдна да станцыі прызначэння, па моры на сухагрузах навалам і ў кантэйнерах непасрэдна да партоў прызначэння. Перыядычна пры неабходнасці і эканамічнай мэтазгоднасці могуць ажыццяўляцца дробныя лакальныя пастаўкі ў грузавіках.