Створаная ў 2013 годзе, Беларуская калійная кампанія сёння зарэкамендавала сябе як флагман сусветнага рынку калію. БКК пастаўляе калійныя ўгнаенні самай высокай якасці амаль у 140 краін свету.
Пастаўляем па ўсім свеце
Мы пастаўляем беларускі калій у Кітай, Індыю, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Афрыку і Блізкі Усход. Попыт на калійныя ўгнаенні стабільны – бо ён вызначаецца ростам патрэбнасці насельніцтва Зямлі ў прадуктах харчавання і падтрыманні харчовай бяспекі. А мы робім усё для таго, каб за кошт выдатнай якасці прадукта, эфектыўнай лагістыкі, бесперапыннага ланцугу паставак, уважлівага і паважлівага стаўлення да асаблівасцяў рэгіянальных рынкаў забяспечыць людзей па ўсяму свету магчымасцю вырошчваць і вырабляць прадукты харчавання.
Мы пастаўляем калій хлорысты дробны (белы і ружовы), калій хлорысты грануляваны (белы і ружовы), усе тэхнічныя (утрыманне K2O мін 62%) і сельскагаспадарчыя (утрыманне K2O мін 60%) маркі прадукту, у тым ліку для вытворчасці NPK-угнаенняў, сульфату калію, гідраксіду калію і для нафтавай прамысловасці.
#1 у свеце па пастаўках
Глядзець відэа