Лагістыка

Адзін з самых моцных бакоў БКК – гэта лагістыка. Разам з усімі ўдзельнікамі лагістычнага ланцужку – вытворцамі, чыгункай, портамі, перавалачнымі тэрміналамі і суднаўладальнікамі – мы забяспечваем бесперабойную дастаўку ўгнаенняў нашым пакупнікам.

ВІДЫ ТРАНСПАРТУ

Сухагрузы
Чыгуначныя саставы
Рачныя баржы
Кантэйнеры

Своечасовасць

Якасна і своечасова вырашаць усе задачы, звязаныя с пастаўкамі калійных угнаенняў, дапамагаюць нам нашыя партнёры. Найперш, гэта вытворца прадукцыі —  ААТ “Беларуськалій”, а таксама суднаўладальнікі, стывідоры ў портах пагрузкі і выгрузкі, экспедытары і інспекцыйныя кампаніі, мытныя брокеры, страхавыя кампаніі. З усімі мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і разам трымаем руку на пульсе нашых адгрузак. Беларускі калій дастаўляецца марскім і чыгуначным транспартам (у тым ліку ў кантэйнерах).